РУС БЕЛ ENG

20 сакавіка - 70 гадоў з дня нараджэння паэта Міколы Мятліцкага

18.03.2024
МІКОЛА (МІКАЛАЙ МІХАЙЛАВІЧ) МЯТЛІЦКІ (20 сакавіка 1954, в. Бабчын, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 27 лістапада 2021) — беларускі паэт, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 года.

Рисунок120 сакавіка ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пacля дзесяцігодкі паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт, бо вершы ўжо складаў у школе, у старэйшых класах. Пасля была магчымасць паступіць у аспірантуру — чакаў у Ленінградзе сам акадэмік Д. С. Ліхачоў, але выпускнік БДУ зрабіў свой выбар, застаўся верны паэтычнаму прызванню. Працаваў y штотыднёвіку «Літapaтypa i мacтaцтвa», выдaвeцтве «Мacтaцкaя лiтapaтypa». З 2002 года па 2014 год з’яўлялся галоўным рэдактарам часопіса «Полымя».

Друкавацца пачаў у 1969 гoдзe. Першыя зборнікі «Абеліск у жыце» (1980), «Мoй дзeнь зямны» (1985) паспелі ўбачыць свет да чарнобыльскай навалы. Яны напоўнены светлымі матывамі і вобразамі. Паэт перадае сваю ўлюбёнасць у навакольнае прыроднае асяроддзе, у сваю малую радзіму, землякоў. За яго паэзіяй стаіць жывы чалавек са сваім характарам і біяграфіяй, ладам мыслення.

Дзень 26 красавіка 1986 г. трагічна раскалоў свет, змяніў адлік часу і правёў мяжу ў нацыянальнай літаратуры – да і пасля Чарнобыля. Яна прайшла і праз сэрца М. Мятліцкага, які адным з першых з непадробным болем і скрухай загаварыў пра бяду роднага краю. Паэтычны летапіс Чарнобыля пачаў з палескага цыкла вершаў, што склаў зборнік “Горкі вырай” (1989). Тэма адабранага катастрофай роднага краю атрымала працяг у кнігах “Шлях чалавечы (1989), “Блаславенне” і “Палескі смутак” (абедзве 1991). Вершы, надрукаваныя ў іх, аб’яднаны адзінай тэмай – любоўю да роднага Палесся, зямлі, якая, на жаль, стала радыяцыйнай. Сапраўдным помнікам роднай вёсцы і яе жыхарам з’яўляецца паэтычны зборнік “Бабчын” (1996; Дзяржаўная прэмія Беларусі, 1998) – кніга-рэквіем, хроніка пакут землякоў. Летапіс палескай бяды знайшоў працяг у кнізе паэзіі “Хойніцкі сшытак” (1999).

Аўтар зборнікаў паэзіі «Гopкi выpaй», «Шляx чaлaвeчы» (абодва 1989), «Блаславенне», «Пaлecкi cмyтaк» (абодва 1991), «Чaкaннe coнцa» (1994), «Хoйнiцкi cшытaк» (1999), «Жыцця глыбiнныя вipы» (2001), «Мой боль вырастае да зор» (2016) і інш. Вострыя праблемы сучаснасці, духоўныя каштоўнасці жыцця, гонар за свой край, трывога за лёс народа — асноўны пафас паэзіі Мятліцкага.

Памёр 27 лістапада 2021 года.

Фотогалерея: